...
 Ханаан / Canaan.


Сіндыкат «Хэби» лютуе ў Паўднёва-Усходняй Азіі, займаючыся забойствамі, тэрактамі і больш сур'ёзнымі справамі.

Але спецслужбам пашанцавала: у Пакістане атрымоўваецца арыштаваць кіраўніка сіндыката - таямнічую Альфард, якую этапуюць у Шанхай, дзе на ёй «вісіць» куды больш злачынстваў. Акрамя спецслужбаў, у логаве сіндыката кіраўніка бандытаў чакае Ханаан - адзінокая «паляўнічая за галовамі», якая прыехала дзеля кроўнай помсты. Але паляўнічая, ведзеная уласным кодэксам, не страляе ў ворага, пакуль тая бездапаможная і акружаная агентамі. Яна ведае, што «на сваім полі» Альфард нядоўга прабудзе ў зняволенні, пасля чаго можна будзе сустрэцца ў сумленным паядынку.

Тым часам, у Шанхай на фестываль і канфэрэнцыю па барацьбе з тэрарызмам прыбываюць рэпарцёр Мінору і фатограф Марыя. У святочнай мітусні яны падзяляюцца, і Марыя раптам патрапіць у гушчу бою, адкуль яе ратуе Ханаан - як высвятляецца, старая знаёмая. Цяпер Ханаан засвяцілася, і Лян Цы - верная падручная Альфард - вымушана дзяліць увагу паміж выратаваннем боса і знішчэннем старога ворага. А радасны натоўп сярод трэска петард не звяртае ўвагі ні на стрэлы, ні на тое, што сярод іх ужо паміраюць ахвяры страшнай эпідэміі. Хто ж пераможа ў «бітве падчас чумы»?
  23-03-2015, 07:38


...
301 Moved Permanently

Moved Permanently

The document has moved here.

301 Moved Permanently

Moved Permanently

The document has moved here.